Дарога

Сообщить о поступлении, когда появится в наличии

Кормак Макарці "Дарога" — постапакаліпсіс найвышэйшай пробы. Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол...

Кормак Макарці “Дарога” — постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх — свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў…

Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

  • Код товара: br000347
  • Автор: Кормак Макарці
  • Издательство: Янушкевіч
  • Тип товара: Бумажная книга
  • Язык: Беларуский
  • Отзывы

    Отзывов пока нет.

    Будьте первым, кто оставил отзыв на “Дарога”

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Прокрутить вверх